Ці ведаеце вы, што можна ўплываць на ўздзеянне на навакольнае асяроддзе пры друку?
1. На навакольнае асяроддзе ўплывае тып паперы, якая выкарыстоўваецца ў прынтары. Паменшыць уздзеянне на навакольнае асяроддзе за кошт праграм, у якіх удзельнічаюць вытворцы, можна, калі выбіраць паперу, завераную ў межах такіх праграм аховы навакольнага асяроддзя, як EN 12281:2002, або такую паперу, якая мае аўтарытэтную экалагічную маркіроўку. У некаторых выпадках можна ўжываць лягчэйшую паперу — напрыклад, 64 г/м².
2. Паменшыць спажыванне электраэнергіі можна, калі набываць прадукцыю, якая адпавядае стандарту «Energy Star».
3. Паменшыць спажыванне паперы і яе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе можна з дапамогай функцыі аўтаматычнага друку на абодвух баках аркуша.
4. У стандартны набор магчымасцяў прынтара ўваходзіць функцыя кіравання сілкаваннем, якая выключае прыладу, калі тая не выкарыстоўваецца, — гэта цудоўны спосаб паменшыць спажыванне электраэнергіі.