SEIKO EPSON CORPORATION
ЛІЦЭНЗІЙНАЕ ПАГАДНЕННЕ НА ВЫКАРЫСТАННЕ ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ

УВАГА! УВАЖЛІВА ПРАЧЫТАЙЦЕ ГЭТАЕ ЛІЦЭНЗІЙНАЕ ПАГАДНЕННЕ. Прадукт праграмнага забеспячэння, шрыфтавое забеспячэнне, нарысы шрыфтоў і (або) даных разам з тлумачальнымі пісьмовымі матэрыяламі ("Праграмнае забеспячэнне") належаць для ўсталявання і выкарыстання Ўладальнікам ліцэнзіі ("Вамі") пры ўмовах, што вы прымаеце палажэнні гэтага Пагаднення з SEIKO EPSON CORPORATION ("Кампанія EPSON"). Калі вы ўсталёўваеце або выкарыстоўваеце Праграмнае забеспячэнне, вы заяўляеце аб згодзе з усімі палажэннямі, якія выкладзеныя ў гэтым Пагадненнi. Прачытайце гэтае Пагадненне ўважліва перад тым, як усталёўваць або выкарыстоўваць Праграмнае забеспячэнне. Забараняецца ўсталёўваць або выкарыстоўваць Праграмнае забеспячэнне, калі вы не прымаеце палажэнні гэтага Пагаднення.

1. Ліцэнзія. Кампанія EPSON і яе пастаўшчыкі прадастаўляюць вам персанальную, невыключную, бязвыплатную, абмежаваную ліцэнзію без права субліцэнзавання на ўсталяванне і выкарыстанне Праграмнага забеспячэння на адным або некалькіх камп'ютарах, якое вы збіраецеся выкарыстоўваць непасрэдна або праз сетку. Вы можаце дазволіць іншым карыстальнікам камп'ютараў, якія падлучаныя да сеткі, выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне пры той ўмове, што вы: (а) гарантуеце, што ўсе гэтыя карыстальнікі згаджаюцца і прымаюць умовы гэтага Пагаднення, (б) гарантуеце, што ўсе гэтыя карыстальнікі выкарыстоўваць Праграмнае забеспячэнне толькі ў спалучэнні з камп'ютарамі і ў адносінах да сеткі, часткай якой яны з'яўляюцца, і (в) вызваляеце і ахоўваеце ўсю цалкам кампанію EPSON і яе пастаўшчыкоў ад усіх пашкоджанняў, стратаў, выдаткаў, расходаў і абавязацельстваў, якія кампанія EPSON і яе пастаўшчыкі могуць панесці ў выніку таго, што гэтыя карыстальнікі не трымаліся і не выконвалі палажэнняў гэтага Пагаднення. Таксама вы можаце пры неабходнасці рабіць копіі Праграмнага забеспячэння для рэзервовага капіявання і захоўвання пры ўмове, што апавяшчэнне аб аўтарскіх правах у поўным аб'ёме дубліруецца на рэзервовай копіі. Тэрмін "Праграмнае забеспячэнне" ўключае ў сябе праграмныя кампаненты, носьбіты, усе копіі, зробленыя вамі, і любыя абнаўленні, змененыя версіі, дапаўненні і копіі Праграмнага забеспячэння, ліцэнзію на якое дае вам кампанія EPSON або яе пастаўшчыкі. Кампанія EPSON і яе пастаўшчыкі захоўваюць за сабой усе правы, якія не прадстаўлены ў дадзеным Пагадненні.

2. Іншыя правы і абмежаванні. Вы пагаджаецеся не змяняць, перапрацовываць або перакладаць Праграмнае забеспячэнне. Таксама вы пагаджаецеся не спрабаваць ускрыць, дэкампіляваць, разабраць ці іншым чынам атрымаць зыходны код Праграмнага забеспячэння. Вы не можаце перадаваць, здаваць у арэнду, закладваць, прадаваць або субліцэнзаваць Праграмнае забеспячэнне. Аднак Вы можаце перадаваць усе правы на выкарыстанне Праграмнага забеспячэння іншай фiзiчнай або юрыдычнай асобе, калі вы перадаеце гэтае Пагадненне, Праграмнае забеспячэнне, у тым ліку ўсе копіі, абнаўленні і папярэднія версіі гэтай асобе ці арганізацыі, пры гэтым вы не захоўваеце ніякіх копій, у тым ліку копій, якія захоўваюцца на камп'ютары. У некаторых краінах або на тэрыторыях не дазваляецца забараняць або абмяжоўваць перадачу праграмнага забеспячэння, таму вышэйпазначаныя абмежаванні могуць да вас не прымяняцца.

3. Уласнасць. Назва, правы ўласнасці і правы на інтэлектуальную ўласнасць на гэтае Праграмнае забеспячэнне і ўсё яго копіі застаюцца ў кампаніі EPSON або яе пастаўшчыкоў. Гэтае Ліцэнзійнае пагадненне не перадае вам правы на назву ці ўласнасць дадзенага Праграмнага забеспячэння і не можа быць вытлумачана як продаж любых правоў на Праграмнае забеспячэнне. Праграмнае забеспячэнне абаронена Законам аб аўтарскім праве Японіі і міжнароднымі дамовамі аб аўтарскіх правах, а таксама іншымі законамі аб інтэлектуальнай уласнасці і дамовамі. Вы не маеце права ствараць копіі Праграмнага забеспячэння, акрамя выпадкаў, пазначаных у гэтым Пагадненні. Вы таксама згаджаецеся не выдаляць і не змяняць апавяшчэнні аб аўтарскіх і іншых правах уласнасці на ўсіх копіях Праграмнага забеспячэння.

4. Ахова і бяспека. Вы згаджаецеся выкарыстоўваць усе магчымыя намаганні і прыняць усе даступныя меры для аховы Праграмнага забеспячэння, каб гарантаваць, што староннія асобы не маюць да іх доступ, і што не вырабляецца ніводная старонняя копія або публікацыя, і не адбываецца выдаванне або распаўсюджванне гэтага Праграмнага забеспячэння. Вы прызнаеце, што Праграмнае забеспячэнне ўтрымлівае важную і канфідэнцыйную інфармацыю і камерцыйную тайну, што несанкцыяванае выкарыстанне і капіяванне прычыняюць шкоду кампаніі EPSON і яе пастаўшчыкам, і што ў вас ёсць абавязацельствы па захаванні гэтай інфармацыі і камерцыйнай тайны.

5. Абмежаваная гарантыя. У выпадку, калі вы набываеце Праграмнае забеспячэнне на носьбітах, якія дае кампанія EPSON або дылер, кампанія EPSON гарантуе, што носьбіты, на якіх запісана Праграмнае забеспячэнне, не маюць дэфектаў вырабу і дае 90-дзённую гарантыю на матэрыялы носьбітаў пры ўмове іх належнага выкарыстання з даты пастаўкі носьбітаў да вас. Калі носьбіт вяртаецца да кампаніі EPSON або дылера, у якога носьбіт быў набыты, у 90-дзённы перыяд з даты пастаўкі да вас, і калі кампанія EPSON вызначае няспраўнасць носьбіта пры ўмове, што ён не падвяргаўся неналежнаму выкарыстанню, няправільнаму абыходжанню, прымяненню або не выкарыстоўваўся ў няспраўным абсталяванню, кампанія EPSON заменіць носьбіт пасля звароту Праграмнага забеспячэння назад у кампанію EPSON, уключаючы ўсе копіі любых яго частак. УСЕ ЎСКОСНЫЯ ГАРАНТЫІ НА НОСЬБІТЫ, УКЛЮЧАЮЧЫ ЎСКОСНЫЯ ГАРАНТЫІ ТАВАРНАЙ ЯКАСЦІ І ПРЫДАТНАСЦІ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ ПА НАЗНАЧЭННЮ, АБМЕЖАВАНЫЯ ТЭРМІНАМ ДЗЕЯННЯ ВЫШЭЙПАЗНАЧАНАЙ ПРАМОЙ ГАРАНТЫІ.

Вы прызнаеце і згаджаецеся з выкарыстаннем Праграмнага забеспячэння пад сваю адказнасць. ПРАГРАМНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДАЕЦЦА "ЯК ЁСЦЬ" І БЕЗ ГАРАНТЫЙ ЛЮБОГА РОДУ. КАМПАНІЯ EPSON І ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКІ НЕ МОГУЦЬ І НЕ ГАРАНТУЮЦЬ ВЫКАНАННЕ І ВЫНІКІ, ЯКІЯ ВЫ МОЖАЦЕ АТРЫМАЦЬ ПАДЧАС ВЫКАРЫСТАННЯ ГЭТАГА ПРАГРАМНАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ. ВЫШЭЙПАЗНАЧАНЫЯ ПАЛАЖЭННІ ВЫЗНАЧАЮЦЬ АДЗІНЫЯ І ВЫКЛЮЧНЫЯ МЕРЫ СУПРАЦЬ ПАРУШЭННЯ ГАРАНТЫЙНЫХ АБАВЯЗКАЎ КАМПАНІЯЙ EPSON АБО ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКАМІ. АКРАМЯ ВЫШЭЙПАЗНАЧАНАЙ АБМЕЖАВАНАЙ ГАРАНТЫІ КАМПАНІЯ EPSON І ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКІ НЕ ДАЮЦЬ БОЛЕЙ НІЯКІХ ГАРАНТЫЙ, НІ ПРАМЫХ НІ ЎСКОСНЫХ, ЯКІЯ Б ДАТЫЧЫЛІСЯ НЕПАРУШЭННЯ ПРАВОЎ ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ, ТАВАРНАЙ ЯКАСЦІ АБО ПРЫДАТНАСЦІ ДЛЯ ВЫКАРЫСТАННЯ ПА НАЗНАЧЭННЮ. У некаторых краінах або на тэрыторыях не дазваляюцца выдаленне ўскосных гарантый або абмежаванні на тэрмін дзеяння ўскоснай гарантыі, таму вышэйпазначаныя абмежаванні могуць да вас не прымяняцца. Гэтая гарантыя дае вам пэўныя юрыдычныя правы. Вы можаце мець дадатковыя правы ў залежнасці ад краіны або тэрыторыі.

НІ КАМПАНІЯ EPSON НІ ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКІ НІ Ў ЯКІМ ВЫПАДКУ НЕ НЯСУЦЬ ПЕРАД ВАМІ АДКАЗНАСЦІ, ЯКАЯ ЎЗНІКАЕ З КАНТРАКТА, ПАРУШЭННЯЎ ПРАВІЛАЎ ЭКСПЛУАТАЦЫІ (УКЛЮЧАЮЧЫ ХАЛАТНАСЦЬ), СТРОГАЙ АДКАЗНАСЦІ, ПАРУШЭННЯ АБО ГАРАНТЫІ, УВЯДЗЕННЯ Ў ЗМАН АБО З ІНШЫХ ВЫПАДКАЎ, ЗА ПРАМЫЯ, УСКОСНЫЯ, ВЫПАДКОВЫЯ АБО НАЎМЫСНЫЯ СТРАТЫ, УКЛЮЧАЮЧЫ СТРАЧАНУЮ ВЫГАДУ АБО ЗГУБЛЕНЫЯ ЗБЕРАЖЭННІ, НАВАТ КАЛІ КАМПАНІІ EPSON, ЯЕ ПАСТАЎШЧЫКАМ АБО ЛЮБОМУ ПРАДСТАЎНІКУ БЫЛО ВЯДОМА АБ МАГЧЫМАСЦІ ТАКОЙ ШКОДЫ, АБО ЗА ЛЮБЫЯ ПРЭТЭНЗІІ ТРЭЦІХ АСОБ. У некаторых краінах або на тэрыторыях не дазваляецца выдаляць або абмежоўваць адказнасць за выпадковыя, ускосныя або наўмысныя страты, таму вышэйпазначаныя абмежаванні могуць да вас не прымяняцца.

6. Спыненне пагаднення. Пры парушэнні вамі ўмоў гэтага Пагаднення яно будзе аўтаматычна спыненае, не прычыняючы шкоды іншым правам кампаніі EPSON. Вы таксама можаце спыніць гэтае Пагадненне ў любы час шляхам выдалення і знішчэння Праграмнага забеспячэння і ўсіх яго копіяў.

7. Абмежаванні экспарту. Вы згаджаецеся не перадаваць, экспартаваць або рээкспартаваць Праграмнае забеспячэнне і любыя даныя або інфармацыю, якія вы атрымалі ад кампаніі EPSON, або выкарыстоўваць Праграмнае забеспячэнне без ліцэнзіі ў рамках японскага заканадаўства, абмежаванняў і правілаў ці законаў тэрыторыі, на якой Праграмнае забеспячэнне атрымана.

8. Дзеючае заканадаўства і агульныя палажэнні. Гэтае Пагадненне рэгулюецца і тлумачыцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Японіі безадносна да канфліктаў прававых нормаў. Гэтае Пагадненне ўяўляе сабой поўнае пагадненне паміж бакамі ў дачыненні да Праграмнага забеспячэння і замяняе любыя заказы на набыццё, перамовы, рэкламу і прэзентацыю Праграмнага забеспячэння. Гэтае Пагадненне з'яўляецца абавязковым і дзейнічае ў інтарэсах бакоў і іх адпаведных правапераемнікаў, упаўнаважаных агентаў і законных прадстаўнікоў. Калі якое-небудзь палажэнне гэтага Пагаднення будзе прызнана несапраўдным або не маючым законнай сілы, гэта не паўплывае на сапраўднасць іншых палажэнняў Пагаднення, якое застаецца дзеючым і маючым законную сілу ў адпаведнасці з яго ўмовамі. Гэтае Пагадненне можа быць зменена толькі ў пісьмовай форме за подпісам ўпаўнаважанага работніка кампаніі EPSON.

9. Урад ЗША і канцавыя карыстальнікі. Калі вы набываеце Праграмнае забеспячэнне ад імя любога агенцтва Ўрада ЗША, да Вас прымяняюцца наступныя палажэнні. Урад ЗША пагаджаецца: (i) у выпадку, калі Праграмнае забеспячэнне пастаўляецца Міністэрству абароны (DoD), Праграмнае забеспячэнне класіфікуецца як "Камерцыйнае праграмнае забеспячэнне" і Ўрад набывае толькі "абмежаваныя правы" Праграмнага забеспячэння і яго дакументацыю, згодна з вызначэннем гэтага тэрміна ў Раздзеле 252.227-7013(с)(1) Кіраўніцтва МА па федэральных закупках (DFARS); і (іі) у выпадку, калі Праграмнае забеспячэнне пастаўляецца любому дэпартаменту або агенцтву Ўрада ЗША, акрамя Міністэрства абароны, правы Ўрада на Праграмнае забеспячэнне і яго дакументацыю будуць вызначаныя ў Раздзеле 52.227-19(с)(2) Правілаў закупак для федэральных патрэб (FAR) або, у выпадку з НАСА, у Раздзеле 18-52.227-86 (d) прыкладання НАСА да Правілаў закупак для федэральных патрэб (FAR).


10. Падлучэнне да інтэрнэта. Праграмнае забеспячэнне можа падлучацца да інтэрнэта для перадачы як на ваш камп'ютар так і з яго даных і (або) інфармацыі, якія маюць дачыненне да абсталявання і (або) праграмнага забеспячэння EPSON, якімі вы карыстаецеся ("Прадукты EPSON"), уключаючы, але не абмяжоўваючыся, інфармацыю аб мадэлях Прадуктаў EPSON, краіне (рэгіёне), дзе вы жывяце, стане Прадуктаў EPSON і г.д. Кампанія EPSON можа змяняць элементы такіх даных і (або) інфармацыю без вашай папярэдняй згоды. Кампанія EPSON не збірае асабістую інфармацыю без вашага дазволу. Кампанія EPSON можа выкарыстоўваць неасабістую інфармацыю для статыстычных мэтаў, каб палепшыць узровень абслугоўвання, які мы прапануем нашым карыстальнікам Калі вы пагаджаецеся ўсталяваць Праграмнае забеспячэнне, усе перадачы даных у інтэрнэце будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з бягучай Палітыкай канфідэнцыяльнасці кампаніі EPSON, якая прадугледжана на сайце EPSON.

11. Абнаўленне праграмнага забеспячэння. Праграмнае забеспячэнне можа падлучацца праз інтэрнэт да сервера EPSON або да любога трэцяга бока, упаўнаважанага кампаніяй EPSON, для абнаўлення праграмнага забеспячэння (і) аўтаматычна або (іі) з вашай папярэдняй згоды. Абноўленае праграмнае забеспячэнне лічыцца Праграмным забеспячэннем і рэгулюецца гэтым Пагадненнем.



EPSON EULA BE 10/30/2009